Падоўжаныя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме. ( урок беларускай мовы ў 2 класе)

Урок беларускай мовы 

2 клас

Тэма: Падоўжаныя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме

Мэты:

  • практыкаваць у вылучэннi на слых слоў з падоўжанымi зычнымi;
  • вучыць правiльна пiсаць словы з падоўжанымi лiтарамi, падзяляць iх для пераносу;
  • пашырыць веды вучняў пра аграгарадок Забалоцце, яго гісторыю;
  • развіваць маўленне, папаўняць слоўнікавы запас новымі словамі;
  • выхоўваць любоў да малой Радзімы і пачуццё гонару за свой край.

Тып урока: урок паўтарэння i абагульнення.

Абсталяванне: дыдактычны матэрыял, карткi са словамi, малюнкi, тэматычныя слоўнiкi”Моўная скарбонка”, таблiца”Перанос слоў”, кветкi для рэфлексii, каляровыя алоўкi, мультымедыйная прэзентацыя, фотаздымкі вёскі, карта Смалявіцкага раёна, падручнік.

Ход урока

  1. Арганiзацыйны момант

1) Псіхалагічны настрой

На дошцы адлюстраванне камня з надпіссю:

Налева пойдзеш — багацце знойдзеш.

Направа пойдзеш — сябра займееш.

Напрамкі пойдзеш — што згублена, вернеш.

А тут застанешся — мудрасць жыцця пазнаеш.

— Выберыце для сябе тое, што вам бліжэй i займіце сваё месца ў класе.

— Мне вельмі прыемна, што большасць з вас захацела застацца тут,                      таму што менавіта на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання мы стараемся пазнаць мудрасць жыцця. Таму я жадаю вам поспехаў, смеласці ў адказах, не баяцца выказваць сваю думку.

-Пачынаць любую справу патрэбна з добрага настрою. Пакажыце,                    які зараз у вас настрой пры дапамозе сонейка.

Рукi -на месцы

Ногi — на месцы

Локцi — з краю

Спiна — прамая

Веды з сабою.

-Свае веды будеце адзначаць расфарбоўваючы пялесткi кветкi.

Зялены – справiлiся з заданнем, магу навучыць iншага.

Жоўты – справiлiся з заданнем, не магу навучыць.

Чырвоны – справiлiся з памылкамi.

  1. Праверка дамашняга задання

– Ці ўсе выканалі дамашняе заданне? Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання? Давайце зробім праверку. Як падзяліць словы для пераносу з дз, дж? (Дз, дж не раздзяляецца пры пераносе слоў, калі яны абазначаюць адзін гук).

На дошцы запісаны словы. Настаўнік прапануе падзяліць іх для пераносу вертыкальнай лініяй.

Вадзіцель,  ураджайны,    дажджлівы.

– Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем.

2) Паведамленне “Як я iшоў у школу”

Паведамленне аднаго з вучняў “Як я ішоў у школу”.

На дошцы размешчаны малюнкі: сонейка, дажджавыя хмары, матылькі, кветкі, птушкі, кропелькі дажджу.

Вучань выбірае адпаведныя малюнкі і стварае карціну, якую ён убачыў, калі ішоў у школу.

Вучань расказвае: “Калі я ішоў у школу, свяціла сонейка, лёталі матылькі, плылі светлыя воблачкі па небе, шчабяталі птушкі і таму                    на душы было прыемна і весела. Я вельмі люблю свай край, сваю вёску.”

— Сёння мы адправімся ў падарожжа па нашай малой Радзiме. Адкажыце, як называецца вёска, у якой знаходзiцца наша школа?”

Вучні: Забалоцце.

— Правільна! Сёння мы даведаемся, што азначае назва нашай вёскі                                 і чым яна вядомая”.

— Чаму Забалоцце? (Работа з назвай)

Расказ настаўніка: Наша вёска знаходзіцца за балотам.

Таму яе так і назвалі — Забалоцце. Калі па-беларуску, то Забалоцце (паказваецца напісанне на дошцы).

Даведка: Вёска вельмі старая. Яна вядомая з XV стагоддзя (гэта вельмі даўно, больш за 500 гадоў таму).

— Што ёсць у нашай вёсцы?

— У сучасным Забалоцці ёсць усё для жыцця. Гэта сапраўдны аграгарадок (гэта значыць буйная, добра абсталяваная вёска).

Разгляд ілюстрацый:

Школа, дом культуры, Свята-Георгіеўская царква.

Заданне: Скласці сказы са словам “Забалоцце” (пісьмова ў сшытку).

  1. Чыстапісанне
  • А вось, калi я iшла ў школу, то да мяне падляцела сарока – белабока i ўручыла мне канверт.
  • Хочаце даведацца, што ў iм? О, я так i ведала, што сорока падманшчыца.

(у канверце лiтары: а, о, н, я, е.)

  • Якая лiтара заблудзiлася? (н)

Дайце характарыстыку.

А зараз мы будзем падарожнiчаць па краiне прыгожага пiсьма.

Мы напiшам лiтару н у злучэннi з галоснымi: спачатку перад галоснай, потым пасля.

нн на но ня не ан он ян ен

Разгадай колер:

жанаравы; лбiкатны; лiфяетавы; вырчоны; рычнекавы; ялёзны; цiлазасты.

  • Перакладзiце словы на рускую мову.
  • Запiшыце тры колеры вашых любiмых, пастаўце ў словах нацiск, падзялiце словы для пераносу.

чыр-во-ны зя-лё-ны жоў -ты

Адгадайце загадку

Зялёныя парасяткі прывязаны да градкі. (Агуркі)

Запiшам загадку паддыктоўку.

(гука-лiтарны аналiз –зялёныя)

  1. Вызначэнне тэмы

Адгадайце галаваломку

каменне стагоддзе куцця узлесак

(словы напiсаны на геаметрычных фiгурах, сабраць словы)

  • Якое слова заблудзiлася? Чаму? (узлесак, астатнiя — з падоўжанымi зычнымi).

Вызначце тэму ўрока.

— Сення прадоўжым вывучаць словы з падоўжанымi зычнымi i навучымся пераносiць словы з падоўжанымi зычнымi.

-Якiя лiтары падаўжаюцца?

Якое слова новае? (куцця)

Куцця – абрадавая каша, якую варылі і елі на Каляды.

  1. Новая тэма

Успомнiце правiлы пераносу слоў.

(таблiца)

  • А як пераносiць словы з падоўжанымi зычнымi?
  • Запiшыце словы, падзяляючы iх для пераносу.

Камен-не, каме-нне, стагод-дзе, стаго-ддзе, ку-цця, куц-ця, За-ба-лоц-це, За-ба-ло-це.

Вынiк: словы пераносяцца па-рознаму.

Фiзкульхвiлiнка

  1. Замацаванне

Гульня “Мянькi”

узвышша     жыццё

Залессе        вуллi

сучча           адзенне

насенне       дзённiк

Заданне па вырыянтах: запiсаць словы, падзяляючы для пераносу.

  1. Самастойная работа

Пр.95

  1. Гульня “Знайдзi пару”
волосываласы
глазавочы
ресницывейкі
губывусны
лицотвар
затылокпатыліца
шеяшыя
туловищетулава
щекашчака
ушивушы
лицотвар
глазавочы
губывусны
  1. Работа ў парах

1.Падзяліце словы для пераносу: насенне, намалюю, яма.

2.Складзіце са слоў сказы:
Ніна, школы, дамоў, прыйшла, са;
маме, Галя, дапамагае, ферме, на

1. Падзяліце словы для пераносу: праменне, спяваю, ішоў.

2. Складзіце са слоў сказы:
плывуць, па, хмаркі, небе;
двары, на, лужыны, замёрзлі.

11. Вынік урока.

— Чаму мы вучылiся на ўроку?

— Як пераносiць словы з падоўжанымi лiтарамi?

Тэст “Так цi не”

Цi прауда, што:

  1. Галосныя лiтары падаўжаюцца. Не
  2. Некаторыя зычныя падаўжаюцца. Так
  3. Слова гулянне пераносяць гулян-не i гуля-нне. Так
  4. Куцця – гэта каша, якую елi на Каляды. Так
  5. Аграгарадок Забалоцце знаходзiцца за балотам. Так

12. Рэфлексія

— А зараз адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку

знакам +.

зразумеўпрацаваў
адпачываўспісваў
думаўстаміўся
ленаваўсячакаў перапынку