«Гучы, беларуская мова! » Пад такім дэвізам сустрэлі навучэнцы школы Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні сабралі ў «мовазнаўчы кошык» самыя ласкавыя азначэнні да роднай мовы, правялі лінгвістычную гульню   «Словы родныя сэрцу». Выпусцілі ўласныя газеты, адкрылі старонкі » гістарычных слоў». Правялі чэлендж  «Мова: цікава і займальна». Самыя дапытлівыя школьнікі былі ўзнагароджаны закладкамі са словамі-прызнаннямі  неабходнаці існавання роднай мовы.