Подбор задач по математике для 1 класса

Падбор задач па матэматыцы для вучняў 1 класа

Мэта: развіццё матэматычных здольнасцей.

Задачы: пашыраць веды вучняў аб родным краі, яго гісторыі; развіваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне і памяць вучняў; ствараць умовы для выхавання любові да Радзімы, імкненне берагчы і памнажаць культурную спадчыну.

1. Спачатку прыляцелі 5 буслоў, а потым – столькі ж буслоў. Колькі ўсяго буслоў прыляцела?

2. Сям’я Міколкі летам ездзіла ў Мінск, Віцебск і Магілёў. Восенню –
у Гомель, Гродна і Брэст. Колькі ўсяго гарадоў Беларусі наведала сям’я Міколкі за лета і восень?

3. У апавяданні пра Беларусь  10 старонак. Дзіма прачытаў 5 старонак. Колькі старонак засталося прачытаць Дзіму?

4. На стаянцы было 19 аўтамабіляў “Джылі”. Потым іх стала на 10 менш. Колькі аўтамабіляў “Джылі” стала?

5.У Нацыянальную бібліятэку ў Мінску на экскурсію прыйшлі 15 дзяцей
і 1 настаўнік. Колькі ўсяго чалавек было на экскурсіі?

6. У Полацку каля помніка беларускай літары Ў было 10 дзяўчынак
і 9 хлопчыкаў. Колькі ўсяго чалавек было каля гэтага помніка на экскурсіі?

7. У Брэсцкай вобласці 19 музеяў. Сям’я Паўлінкі наведала 10 музеяў. Колькі музеяў засталося наведаць сям’і?

8. На паляне было 16 зуброў. Пайшлі 2 зубра. Колькі зуброў засталося?

9. Спектакль у Тэатры юнага гледача пачаўся ў 3 гадзіны дня і доўжыўся
2 гадзіны. У колькі гадзін скончыўся спектакль?

10. Першы камбайн “Палессе” працаваў 3 гадзіны, а другі – на 2 гадзіны больш. Колькі гадзін працаваў другі камбайн?

11. Для танца “Лявоніха” пашылі 4 беларускія касцюмы для дзяўчынак.
Для хлопчыкаў пашылі столькі ж касцюмаў. Колькі ўсяго касцюмаў пашылі?

12. Было 10 трактароў “Беларус” і 5 камбайнаў “Палессе”. Сеялак было столькі, колькі трактароў і камбайнаў разам. Колькі было сеялак?

13. Камбайн “Палессе” працаваў 4 гадзіны. Трактар “Беларус” – на 4 гадзіны больш. Колькі гадзін працаваў трактар?

14. На экскурсію ў Нясвіж паехалі 10 жанчын і 6 мужчын. А дзяцей столькі, колькі жанчын і мужчын разам. Колькі дзяцей паехала ў Нясвіж?

15. Аўтобус едзе з Мінска ў Лагойск 1 гадзіну. А з Мінска ў Полацк –
на 3 гадзіны больш. Колькі гадзін едзе аўтобус з Мінска ў Полацк?

16. У магазіне прадалі 13 тэлевізараў “Гарызонт” і 7 тэлевізараў “Віцязь”. Колькі ўсяго тэлевізараў прадалі?

17. У заапарку ў Гродна 10 ваўкоў і лісіц, 4 мядзведзі. Малп столькі, колькі ваўкоў, лісіц і мядзведзяў разам. Колькі малп у заапарку?

18. Дзеці зрабілі 10 закладак для кніг і 8 паштовак. На конкурс “Мая родная Беларусь” выбралі 3 паштоўкі. Колькі паштовак засталося?

19. На станцыі “Плошча Якуба Коласа” з вагона метро выйшлі 15 дарослых
і 4 дзіцяці. Колькі ўсяго чалавек выйшла з вагона?

20. Да Дня Перамогі дзеці вывучылі 11 вершаў і 7 песень. Колькі вершаў
і песень вывучылі дзеці да Дня Перамогі?