Урок беларускай мовы
2 клас
Тэма: Падоўжаныя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме
Мэты:
- практыкаваць у вылучэннi на слых слоў з падоўжанымi зычнымi;
- вучыць правiльна пiсаць словы з падоўжанымi лiтарамi, падзяляць iх для пераносу;
- пашырыць веды вучняў пра аграгарадок Забалоцце, яго гісторыю;
- развіваць маўленне, папаўняць слоўнікавы запас новымі словамі;
- выхоўваць любоў да малой Радзімы і пачуццё гонару за свой край.
Тып урока: урок паўтарэння i абагульнення.
Абсталяванне: дыдактычны матэрыял, карткi са словамi, малюнкi, тэматычныя слоўнiкi”Моўная скарбонка”, таблiца”Перанос слоў”, кветкi для рэфлексii, каляровыя алоўкi, мультымедыйная прэзентацыя, фотаздымкі вёскі, карта Смалявіцкага раёна, падручнік.
Ход урока
- Арганiзацыйны момант
1) Псіхалагічны настрой
На дошцы адлюстраванне камня з надпіссю:
Налева пойдзеш — багацце знойдзеш.
Направа пойдзеш — сябра займееш.
Напрамкі пойдзеш — што згублена, вернеш.
А тут застанешся — мудрасць жыцця пазнаеш.
— Выберыце для сябе тое, што вам бліжэй i займіце сваё месца ў класе.
— Мне вельмі прыемна, што большасць з вас захацела застацца тут, таму што менавіта на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання мы стараемся пазнаць мудрасць жыцця. Таму я жадаю вам поспехаў, смеласці ў адказах, не баяцца выказваць сваю думку.
-Пачынаць любую справу патрэбна з добрага настрою. Пакажыце, які зараз у вас настрой пры дапамозе сонейка.
Рукi -на месцы
Ногi — на месцы
Локцi — з краю
Спiна — прамая
Веды з сабою.
-Свае веды будеце адзначаць расфарбоўваючы пялесткi кветкi.
Зялены – справiлiся з заданнем, магу навучыць iншага.
Жоўты – справiлiся з заданнем, не магу навучыць.
Чырвоны – справiлiся з памылкамi.
- Праверка дамашняга задання
– Ці ўсе выканалі дамашняе заданне? Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання? Давайце зробім праверку. Як падзяліць словы для пераносу з дз, дж? (Дз, дж не раздзяляецца пры пераносе слоў, калі яны абазначаюць адзін гук).
На дошцы запісаны словы. Настаўнік прапануе падзяліць іх для пераносу вертыкальнай лініяй.
Вадзіцель, ураджайны, дажджлівы.
– Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем.
2) Паведамленне “Як я iшоў у школу”
Паведамленне аднаго з вучняў “Як я ішоў у школу”.
На дошцы размешчаны малюнкі: сонейка, дажджавыя хмары, матылькі, кветкі, птушкі, кропелькі дажджу.
Вучань выбірае адпаведныя малюнкі і стварае карціну, якую ён убачыў, калі ішоў у школу.
Вучань расказвае: “Калі я ішоў у школу, свяціла сонейка, лёталі матылькі, плылі светлыя воблачкі па небе, шчабяталі птушкі і таму на душы было прыемна і весела. Я вельмі люблю свай край, сваю вёску.”
— Сёння мы адправімся ў падарожжа па нашай малой Радзiме. Адкажыце, як называецца вёска, у якой знаходзiцца наша школа?”
Вучні: Забалоцце.
— Правільна! Сёння мы даведаемся, што азначае назва нашай вёскі і чым яна вядомая”.
— Чаму Забалоцце? (Работа з назвай)
Расказ настаўніка: Наша вёска знаходзіцца за балотам.
Таму яе так і назвалі — Забалоцце. Калі па-беларуску, то Забалоцце (паказваецца напісанне на дошцы).
Даведка: Вёска вельмі старая. Яна вядомая з XV стагоддзя (гэта вельмі даўно, больш за 500 гадоў таму).
— Што ёсць у нашай вёсцы?
— У сучасным Забалоцці ёсць усё для жыцця. Гэта сапраўдны аграгарадок (гэта значыць буйная, добра абсталяваная вёска).
Разгляд ілюстрацый:
Школа, дом культуры, Свята-Георгіеўская царква.
Заданне: Скласці сказы са словам “Забалоцце” (пісьмова ў сшытку).
- Чыстапісанне
- А вось, калi я iшла ў школу, то да мяне падляцела сарока – белабока i ўручыла мне канверт.
- Хочаце даведацца, што ў iм? О, я так i ведала, што сорока падманшчыца.
(у канверце лiтары: а, о, н, я, е.)
- Якая лiтара заблудзiлася? (н)
Дайце характарыстыку.
А зараз мы будзем падарожнiчаць па краiне прыгожага пiсьма.
Мы напiшам лiтару н у злучэннi з галоснымi: спачатку перад галоснай, потым пасля.
нн на но ня не ан он ян ен
Разгадай колер:
жанаравы; лбiкатны; лiфяетавы; вырчоны; рычнекавы; ялёзны; цiлазасты.
- Перакладзiце словы на рускую мову.
- Запiшыце тры колеры вашых любiмых, пастаўце ў словах нацiск, падзялiце словы для пераносу.
чыр-во-ны зя-лё-ны жоў -ты
Адгадайце загадку
Зялёныя парасяткі прывязаны да градкі. (Агуркі)
Запiшам загадку паддыктоўку.
(гука-лiтарны аналiз –зялёныя)
- Вызначэнне тэмы
Адгадайце галаваломку
каменне стагоддзе куцця узлесак
(словы напiсаны на геаметрычных фiгурах, сабраць словы)
- Якое слова заблудзiлася? Чаму? (узлесак, астатнiя — з падоўжанымi зычнымi).
Вызначце тэму ўрока.
— Сення прадоўжым вывучаць словы з падоўжанымi зычнымi i навучымся пераносiць словы з падоўжанымi зычнымi.
-Якiя лiтары падаўжаюцца?
Якое слова новае? (куцця)
Куцця – абрадавая каша, якую варылі і елі на Каляды.
- Новая тэма
Успомнiце правiлы пераносу слоў.
(таблiца)
- А як пераносiць словы з падоўжанымi зычнымi?
- Запiшыце словы, падзяляючы iх для пераносу.
Камен-не, каме-нне, стагод-дзе, стаго-ддзе, ку-цця, куц-ця, За-ба-лоц-це, За-ба-ло-це.
Вынiк: словы пераносяцца па-рознаму.
Фiзкульхвiлiнка
- Замацаванне
Гульня “Мянькi”
узвышша жыццё
Залессе вуллi
сучча адзенне
насенне дзённiк
Заданне па вырыянтах: запiсаць словы, падзяляючы для пераносу.
- Самастойная работа
Пр.95
- Гульня “Знайдзi пару”
| волосы | валасы |
| глаза | вочы |
| ресницы | вейкі |
| губы | вусны |
| лицо | твар |
| затылок | патыліца |
| шея | шыя |
| туловище | тулава |
| щека | шчака |
| уши | вушы |
| лицо | твар |
| глаза | вочы |
| губы | вусны |
- Работа ў парах
1.Падзяліце словы для пераносу: насенне, намалюю, яма.
2.Складзіце са слоў сказы:
Ніна, школы, дамоў, прыйшла, са;
маме, Галя, дапамагае, ферме, на
1. Падзяліце словы для пераносу: праменне, спяваю, ішоў.
2. Складзіце са слоў сказы:
плывуць, па, хмаркі, небе;
двары, на, лужыны, замёрзлі.
11. Вынік урока.
— Чаму мы вучылiся на ўроку?
— Як пераносiць словы з падоўжанымi лiтарамi?
Тэст “Так цi не”
Цi прауда, што:
- Галосныя лiтары падаўжаюцца. Не
- Некаторыя зычныя падаўжаюцца. Так
- Слова гулянне пераносяць гулян-не i гуля-нне. Так
- Куцця – гэта каша, якую елi на Каляды. Так
- Аграгарадок Забалоцце знаходзiцца за балотам. Так
12. Рэфлексія
— А зараз адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку
знакам +.
| зразумеў | працаваў | ||
| адпачываў | спісваў | ||
| думаў | стаміўся | ||
| ленаваўся | чакаў перапынку |